Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За бездакорную службу" супрацоўнікаў унутранай службы і мытных органаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені супрацоўнікаў унутранай службы і мытных органаў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 чэрвеня.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" І ступені ўдастоены палкоўнікі ўнутранай службы Аляксандр Герасімчык, Алег Смірноў і Сяргей Шутаў, падпалкоўнікі ўнутранай службы Анатоль Балановіч і Алег Стрыгалеў.