Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны старшыню савета ФНКА беларусаў Расіі Валерыя Казакова

    Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны старшыню савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, памочніка паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе Валерыя Казакова. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 ліпеня.

    Валерый Казакоў адзначаны гэтай узнагародай за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, захаванне нацыянальных традыцый беларускай культуры за мяжой.