Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны грамадскіх дзеячаў Азербайджана, Арменіі і Малдовы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў медалём Францыска Скарыны загадчыка сектара выдавецтваў аддзела выдавецтваў, арганізацыі рэкламы і інфармацыі Міністэрства культуры і турызму Азербайджана Чынгіза Аліева, начальніка дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыі "Цэнтр кнігі і выдавецкай справы" Міністэрства культуры Арменіі Эдуарда Мілітаняна, члена Саюза мастакоў Малдовы, намесніка старшыні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Беларускае таварыства ў Рэспубліцы Малдова" Вячаслава Ігнаценку. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 лютага.

    Гэтай узнагароды яны ўдастоены за значны ўклад у развіццё культурна-гуманітарных сувязей, прапаганду беларускай культуры і літаратуры, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі і друку.