Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Урад на перагаворы з Казахстанам па пастаўках нафты
Беларусь прадаўжае работу па дыверсіфікацыі паставак нафты, прапрацоўваючы розныя геаграфічныя напрамкі для імпарту вуглевадароднай сыравіны і лагістыку.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка Указам № 27 упаўнаважыў Урад на правядзенне перагавораў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан сярод краін, адкуль ёсць патэнцыяльная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася ў кастрычніку мінулага года ў час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.