Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 

    За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё судовай сістэмы і ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці суддзі Канстытуцыйнага Суда Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны Сяргей Чыгрынаў. Ганаровае званне "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена Тадэвушу Варановічу.

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена суддзі Канстытуцыйнага Суда Уладзіміру Ізотку за шматгадовую плённую працу ў дзяржорганах, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё нацыянальнай прававой сістэмы.

    Адпаведныя ўказ і распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка.