Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

24 чэрвеня 2014 года
Прэзідэнт Беларусі ўдастоіў дзяржаўных узнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у аўтамабілебудаванні, дарожным будаўніцтве, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё інфармацыйных тэхналогій, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, сферы гандлёвага абслугоўвання, дасягненні ў галіне навукі, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 чэрвеня.

Ордэнам Айчыны І ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ "Пеленг" Уладзімір Пакрышкін.

Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кампазітараў" Ігар Лучанок, дырэктар ААТ "АГАТ- сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" Юрый Масіенка, дырэктар ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" Уладзімір Рыбін.

Капітан Андрэй Навіцкі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені.

Ордэнам Пашаны адзначаны генеральны дырэктар ААТ "Камінтэрн" Пётр Афончанка, гендырэктар ААТ  "ДАРОРС" Пётр Бялоцкі, гендырэктар ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" Віталь Воўк, дырэктар ААТ "КБ Радар" - кіруючая кампанія холдынга "Сістэмы радыёлакацыі" Сяргей Кастраміцкі, дырэктар ААТ "Вялікі Двор" Стаўбцоўскага раёна Вольга Луцык, дырэктар вытворча-творчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Дызайн-Студыя СЭНС" Уладзімір Трафіменка і дырэктар Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала.

Шэраг ваеннаслужачых, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў пагранслужбы ўзнагароджаны медалямі "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".

Медалём "За працоўныя заслугі" і медалём Францыска Скарыны адзначаны 49 чалавек.

Творчым работнікам, а таксама прадстаўнікам сферы адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, будаўніцтва, транспарту прысвоены ганаровыя званні.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам падатковай сферы, грамадзянскай авіяцыі, дарожнага будаўніцтва, а таксама ваеннаслужачаму і пісьменніку.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь