Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні


    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 11 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:

    Маладцова
    Алега
    Яўгенавіча
    - намеснікам Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта
    Пантуса
    Дзмітрыя
    Аляксандравіча
    - намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

    Прывалава
    Уладзіміра
    Аляксандравіча
    - намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама
    Пачынка
    Алега
    Міхайлавіча
    - намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама
    Уткіна
    Віталія
    Юр'евіча
    - кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля
    Гоя
    Мечыслава
    Браніслававіча
    - старшынёй Гродзенскага гарвыканкама
    Горлава
    Юрыя
    Мікалаевіча
    - старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама
    Чыкіды
    Алега
    Іванавіча
    - першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама – старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні
    Янкова
    Дзмітрыя
    Васільевіча
     - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама
    Каваленкі
    Андрэя
    Віктаравіча
    - старшынёй Бабруйскага гарвыканкама
    Дамаценкі
    Фёдара
    Аляксандравіча
    - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства ”Мінскі трактарны завод“
    Чарнавусава
    Станіслава
    Віктаравіча
    - дырэктарам Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі
    Маланяка
    Ігара
    Мікалаевіча
    - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства ”Паліграфкамбінат імя Я. Коласа“
    Леўчанка
    Маргарыты
    Паўлаўны
    - начальнікам дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы
    Валынец
    Францішкі
    Іосіфаўны
    - намеснікам начальніка арганізацыйна–аналітычнага дэпартамента Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы
     Клічкоўскай
    Алены
    Уладзіміраўны
    - кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама
    Церабава
    Сяргея
    Яўгенавіча
    - членам Гомельскага аблвыканкама
     Церахава
    Аляксандра
    Аляксандравіча
    - членам Гродзенскага аблвыканкама

    Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне кадравай работы. Ён нагадаў аб сваіх патрабаваннях па скарачэнні дзяржаўнага апарату і курсу на амаладжэнне кадраў.

    Прэзідэнт лічыць, што ў краіне можна яшчэ ўдвая скараціць дзяржаўны апарат і значна ўзняць выканальніцкую дысцыпліну.

    "У бліжэйшы час мы яшчэ раз падыдзем да значнага скарачэння дзяржаўных служачых. Не таму, што яны дрэнныя, а таму, што нам трэба ўзнімаць выканальніцкую дысцыпліну, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - У нас так часта бывае: кіраўнік прыняў рашэнне, а потым дзесяць яго падначаленых чыноўнікаў едуць кантраляваць выкананне і пішуць даведкі начальніку, як выконваецца. Дрэнная практыка! Трэба ўзняць выканальніцкую дысцыпліну на такі ўзровень, каб ніхто не ездзіў, і, калі і кантраляваў, то толькі пазваніў і спытаў: ты гэта зрабіў ці не. Не зрабіў - да пабачэння. Такім чынам мы можам яшчэ ўдвая скараціць дзяржапарат, узняўшы выканальніцкую дысцыпліну і ўстараніўшы ад дзяржаўнага апарату тыя функцыі, якія яму не ўласцівыя і якія проста шкодныя".

    Прэзідэнт адзначыў, што гэты варыянт спрабуюць прапрацаваць на Мінскім аблвыканкаме, прычым не даводзячы задання зверху, а чакаючы варыянты з выканкама.

    Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння ў дзяржслужачых мізэрная зарплата. "Але я не магу павысіць заработную плату дзяржаўным служачым, калі мы насустрач не зробім руху, руху толькі ў скарачэнні дзяржаўнага апарату", - сказаў Прэзідэнт.

    "Трэба статус, узровень дзяржаўных служачых узняць неймаверна, каб гэта сапраўды быў дзяржаўны служачы, каб гэта быў чыноўнік, які прымае рашэнні, і ўсе становяцца ў радок, шарэнгу, выконваючы гэтыя рашэнні. Усе астатнія сэканомленыя грошы плюс яшчэ дабавім - і гэта будзе значная зарплата ў дзяржслужачых, і мы вырашым гэту праблему", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што скарочаныя чыноўнікі павінны быць задзейнічаны ў эканоміцы, у тым ліку на кіруючых пасадах.

    "Самая вялікая небяспека тоіцца ў нас у эканоміцы. Калі ёсць нейкая небяспека, то толькі ў эканоміцы. Калі ў нас будуць працаваць прадпрыемствы, і мы будзем атрымліваць такія ўраджаі, як у гэтым годзе, і будзем маналітна працаваць, як працуем, нам нічога не страшна. Ніхто да нас не прыйдзе з танкамі, не захопіць, не заб'е, не зломіць, не падамне. Мы вытрымаем любую буру. Толькі ўсё ад нас залежыць. Але пры адной умове, пра якую я таксама часта гавару: недапушчальны правапарушэнні з боку дзяржаўных служачых, каб былі абсалютна па-за падазрэннем", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час будзе апублікаваны праект закона па барацьбе з карупцыяй, і Кіраўнік дзяржавы чакае па ім прапаноў. Акрамя таго, плануецца яшчэ раз вярнуцца да дэкрэта аб узмацненні адказнасці кіруючых работнікаў, і такім чынам нарматыўна, паводле слоў Прэзідэнта, будзе пастаўлена кропка на практыцы перасаджвання з крэсла ў крэсла. "Прыйшоў, адпрацаваў добрасумленна - атрымлівай усё, што ты заслужыў. Вінаваты - ну што ж, не працуеш, дрэнна працуеш - ідзі працуй па спецыяльнасці, але кіраўніком больш не будзеш і нікуды цябе ніхто не ўстроіць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Вось калі мы кадры прывядзём у належны стан, аптымізуем наш дзяржаўны апарат, нам народ ніколі не скажа, што мы шмат зарабляем грошай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

    Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Кіраўнік дзяржавы асобна нагадаў аб тым, што ў гэтым годзе неабходна аднавіць пагалоўя свіней. Прэзідэнт пацікавіўся, як выконваецца гэта задача ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. "Кадры проста спяшаючыся робяць заяву, што пагалоўе будзе адноўлена і мы нарасцім рэалізацыю свініны, ці ж пад гэтым ёсць пэўныя разлікі? Мы ж не можам насельніцтва пакінуць без свініны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Паводле слоў Юрыя Горлава, чакаецца, што на 1 студзеня 2015 года пагалоўе свіней у Мінскай вобласці складзе 703 тыс. (на 1 студзеня 2014 года было 680 тыс.). Прыросту плануецца дасягнуць за кошт уводу ў эксплуатацыю новых свінакомплексаў. Што датычыцца вытворчасці і рэалізацыі свініны, то тут чакаюць аднаўлення паказчыкаў да 1 красавіка 2015 года.

    Магілёўская вобласць разлічвае выйсці на ранейшыя аб'ёмы за кошт тэхналогій вытворчасці.

    Звяртаючыся да Фёдара Дамаценкі, Прэзідэнт выказаў надзею, што ён выведзе работу МТЗ на новы ўзровень. "Спадзяюся, што, накіроўваючы вас на Мінскі трактарны завод - адзін з флагманаў і, як кажуць, твар нашай Беларусі, мы значна дабавім у вытворчасці і самае галоўнае - якасці той прадукцыі, якая сёння выпускаецца на Мінскім трактарным заводзе. А сёння гэта не проста завод, гэта холдынг, у якім 10 прадпрыемстваў, гэта велізарнае вытворчае аб'яднанне. Вось на вашы плечы гэта ўсё і ляжа. Вы вопытны кіраўнік: каму, калі не вам", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу на тое, што Фёдар Дамаценка добра ведае сітуацыю на МТЗ, прайшоўшы працоўны шлях ад рабочага прадпрыемства да кіраўніка.

    "І вы не глядзіце на розныя хітраспляценні. Калі ў вас будуць праблемы з арганізацыйным бязладдзем, выходзьце непасрэдна на Прэзідэнта. Я вас падтрымаю ва ўсіх пытаннях, зразумела, разумных, няхай нават жорсткіх, якія будуць садзейнічаць павелічэнню аб'ёмаў вытворчасці, якасці прадукцыі і самае галоўнае - збыту гэтай прадукцыі. Звярніце асаблівую ўвагу на гандлёвыя дамы і дылерскія сеткі за межамі. Нікога не прыкрывайце. Вам не трэба старых грахоў. Няхай адказваюць тыя, хто там натварыў і гультаяваў. Падбярыце сабе надзейных людзей, якія хочуць працаваць, і дзейнічайце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што па выніках 9 месяцаў дасць ацэнку рабоце кіраўнікоў прадпрыемстваў. Паводле яго слоў, на пасады кіраўнікоў прадпрыемстваў будуць назначацца найбольш таленавітыя кадры, скарочаныя ў выніку аптымізацыі дзяржаўнага апарату.

    "Нам трэба, зыходзячы са складанай сітуацыі, але па некаторых момантах абнадзейлівай, гэты момант не страціць і вырваць нашу эканоміку з зубоў крызісу. Гэта павінны зрабіць талковыя ўпраўленцы. Сёння галоўны напрамак удару - гэта не проста эканоміка, а ўзровень прадпрыемстваў, працоўных калектываў", - сказаў Прэзідэнт.