Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

30 чэрвеня 2014 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Ананіч Лілію Станіславаўну Міністрам інфармацыі
Пальчыка Генадзя Уладзіміравіча  Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі
 

Казакевіча Пятра Пятровіча 

намеснікам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Ермаловіча Андрэя Рыгоравіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан
Панамарова Аляксандра Леанідавіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы
 
Сцепуся Анатоля Аляксеевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы
Шыха Віктара Адамавіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве
Дурасаву Ілону Аляксандраўну членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Галоўчанку Рамана Аляксандравіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Саудаўская Аравія па сумяшчальніцтве
Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія па сумяшчальніцтве


Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Чарэдніка Васілія Анатольевіча старшынёй Сенненскага райвыканкама
Навуменкі Івана Анатольевіча старшынёй Жлобінскага райвыканкама

Ясонава Аляксея Аляксандравіча старшынёй Кармянскага райвыканкама

Наўныкі Аляксандра Міхайлавіча старшынёй Петрыкаўскага райвыканкама
Каляды Віктара Міхайлавіча старшынёй Лагойскага райвыканкама
Піскіжава Уладзіміра Уладзіміравіча старшынёй Горацкага райвыканкама

Куліка Аляксандра Антонавіча першым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі

Богуша Вадзіма Анатольевіча першым намеснікам Міністра адукацыі

Крутога Дзмітрыя Мікалаевіча намеснікам Міністра эканомікі
Кулакоўскага Валерыя Лявонцьевіча першым намеснікам Міністра юстыцыі

Каваленкі Яўгена Іосіфавіча намеснікам Міністра юстыцыі

Васільева Аляксея Аляксандравіча першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці

Кернажыцкага Аляксандра Валянцінавіча намеснікам начальніка дэпартамента фінансаў і бюджэтнай палітыкі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы
Балейкі Фёдара Фёдаравіча членам Брэсцкага аблвыканкама
Феакцістава Сяргея Міхайлавіча членам Віцебскага аблвыканкама
Сіняўскага Вадзіма Іванавіча членам Гродзенскага аблвыканкама
Кавальчука Аляксандра Аляксандравіча членам Магілёўскага аблвыканкама
"Я вельмі спадзяюся, што Вы ведаеце ўсе недахопы і паставіце Міністэрства так, каб потым не было сорамна ні Вам, ні краіне. Зразумела, у гэты сур'ёзны час вы ўзвальваеце на свае плечы няпростую і нялёгкую ношу. Лёгка наогул ніколі не было. Гэта не толькі ключавая, але гэта "гарачая" пасада", - сказаў Прэзідэнт, назначаючы Лілію Ананіч Міністрам інфармацыі.

"Вельмі хацелася б, каб Вы, нягледзячы на шматгадовую службу ў гэтым Міністэрстве, усё ж такі прыўнеслі штосьці новае. Але галоўнае, каб уся структура была наладжана і працавала як гадзіннік", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Новым кіраўнікам у навуковай сферы Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім патрабаванні ў пытанні якасці падрыхтоўкі і абароны дысертацый. "Зрабіце, каб усё гэта было сумленна, прыстойна і навядзіце парадак у ВАК. Гэта ваша галоўная задача", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Генадзя Пальчыка.

"Трэба нам неяк узмацняць гэтыя падыходы. Магчыма, адыходзіць ад савецкіх прынцыпаў, калі дзесьці ставіліся з разуменнем (дысертацыю напісаў, трэба абараніць), каб больш было кандыдатаў, дактароў, членаў-карэспандэнтаў і г.д. Гэта не той падыход. Няхай іх будзе шмат, калі яны гэтага заслугоўваюць, а калі не заслугоўваюць, няхай іх наогул не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Назначаючы Пятра Казакевіча намеснікам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідэнт сказаў: "Вельмі спадзяюся, што Вы там будзеце не проста добрай апорай для старшыні Прэзідыума НАН, але адпаведным "прэзідэнцкім вокам", і не дадзіце займацца не тым, чым трэба".

Перад новымі пасламі за мяжой Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу актывізаваць эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і краінамі іх акрэдытацыі. Прэзідэнт падкрэсліў, што чакае ад дыпламатаў канкрэтных прапаноў.

Прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на сумленную работу. Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў краіне не пацерпяць ніякіх праяў карупцыі.

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Беларусі і 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Прэзідэнт даручыў прывесці ў парадак помнікі, іншыя знакавыя мясціны.
Тэгі: Кадры
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь