Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:

     Варанковіча
    Уладзіміра
    Аляксандравіча
    Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве
     Прыму
    Віталя
    Аляксандравіча
    Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал па сумяшчальніцтве

    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

     Мулярчыка Андрэя Уладзіміравічастаршынёй Пінскага гарвыканкама
     Анішчыка Уладзіміра Сяргеевічастаршынёй Свіслацкага райвыканкама
     Кота Віктара Іосіфавічастаршынёй Вілейскага райвыканкама
     Малашэнкі Дзмітрыя Віктаравічастаршынёй Касцюковіцкага райвынкамкама
     Саскевіча Паўла Аляксандравічарэктарам установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія"
     Ягорава Аляксея Уладзіміравічарэктарам установы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава"
     Гракуна Уладзіміра Уладзіміравічанамеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання
     Прывалава Уладзіміра Аляксандравічанамеснікам міністра спорту і турызму
     Кійко Дзмітрыя Мікалаевічанамеснікам міністра фінансаў
     Раманоўскага Аляксандра Уладзіміравічагенеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка"
     Ангерчыка Міхаіла Аляксандравічагенеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Маладзечанскі завод металаканструкцый"
     Філімонава Міхаіла Васільевічагенеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя"
     Когута Віктара Рыгоравічанамеснікам Генеральнага сакратара Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў - прадстаўніком Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прадстаўніком Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва
     Пішч Святланы Сяргееўнынамеснікам начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь
     Мазуркевіча Максіма Анатольевічазнамеснікам начальніка Галоўнага арганізацыйнага ўпраўлення Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі

    Размаўляючы з новымі кіраўнікамі мясцовых выканаўчых органаў, Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся тым, як ідуць справы ў раёнах і якія ўзнікаюць праблемы. Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на неабходнасці выхаду на эфектыўную вытворчасць, а тым ліку ў сельскай гаспадарцы, і папярэдзіў, што лёгкага жыцця і вялікіх аб'ёмаў дзяржаўнай падтрымкі чакаць не трэба.

    "Сельскую гаспадарку трэба прыводзіць да прытомнасці. Мы не можам так фінансаваць і падтрымлівасць вёску, як раней. Па розных прычынах. У нас ёсць пэўныя абавязацельствы і ў Мытным саюзе, - сказаў Прэзідэнт. - Па-другое, у нас ужо намецілася нейкая тэндэнцыя да ўтрыманства. Мы ж з вамі працавалі ў сельскай гаспадарцы, вы ведаеце: прасі больш, дадуць крыху менш".

    "Цяпер на чале з прэм'ер-міністрам актыўна працуе група па вёсцы. У бліжэйшы час мы выйдзем на пэўныя рэкамендацыі, вывучыўшы сітуацыю прыкладна так, як было па будаўніцтве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    "Але меры адны: пара ўжо зарабляць. Недзе мацнейшая гаспадарка, недзе слабейшая. Старшыня райвынкама ў гэтай сітуацыі становіцца нейкім вузлавым звяном для развязкі праблем і кіравання ўсім комплексам", - дадаў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, што ўсе прадпрыемствы на тэрыторыі раёнаў, незалежна ад формы ўласнасці, знаходзяцца ў іх зоне адказнасці. "Якое б там прадпрыемства ні было - прыватнае, дзяржаўнай формы ўласнасці, акцыянернае таварыства - вы за гэта адказваеце. Таму што там працуюць нашы людзі, за якіх вы несяце адказнасць. Па-другое, там падатковая база, а падаткі - гэта жыццё дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.

    У гэтым плане Прэзідэнт выказаў долю крытыкі ў адрас тых старшынь выканкамаў, якія самаўхіляюцца і не ўнікаюць у праблемы прыватных прадпрыемстваў, і запатрабаваў строга кантраляваць адпаведныя пытанні. "Гэта правы чалавека. Права на працу, на яе перспектыву. Ён павінен бачыць перспектыву, што ён будзе пастаянна працаваць і карміць сваю сям'ю", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

    Асобна Аляксандр Лукашэнка згадаў аб кадравай рабоце і падтрыманні дысцыпліны. Ён запатрабаваў не дапускаць фактаў перасаджвання чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія правалілі сваю работу, на іншыя "цёплыя" месцы. "Тут лодарнічаў, а вы яго ціхенька перавялі на іншую пасаду. Гэтага не павінна быць, - сказаў Прэзідэнт. - Кадры павінны разумець: працуеш - хвала і пашана, праваліў па сваёй віне - мы не супраць таго, каб ты працаваў, але калі ты, акрамя мятлы, нічога не ўмееш рабіць, - бяры мятлу, калі ты настаўнік - выкладай у школе, калі ты інжынер па спецыяльнасці - ідзі майстрам у сельгастэхніку або яшчэ куды-небудзь".

    "Калі мы гэта не выкаранім - будзе тое ж самае, што карупцыя. Яны павінны адчуваць адказнасць. На гэтыя пытанні трэба звярнуць значную ўвагу", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў ад Адміністрацыі Прэзідэнта пастаянна трымаць адпаведныя пытанні на кантролі па ўсёй вертыкалі ўлады.

    Грунтоўная размова ў Прэзідэнта адбылася і з новымі кіраўнікамі вышэйшых навучальных устаноў. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся станам матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ, якасцю прафесарска-выкладчыцкага складу, работай па наборы студэнтаў.