Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
- Лазарчыка Юрыя Іванавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран;
- Папкова Андрэя Мікалаевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя;
- Міхневіча Аляксандра Юр'евіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскім супольніцтве па атамнай энергіі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве;
- Ляшчэню Ігара Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы;
- Гошына Уладзіміра Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве;
- Сокала Ігара Сяргеевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Украіне;
- Царкоўскага Аляксандра Пятровіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія;
- Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Уганда па сумяшчальніцтве;
- Смольскага Генадзя Аляксандравіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
- Мартынюка Леаніда Аляксеевіча - старшынёй Бярозаўскага райвыканкама;
- Гапоніка Анатоля Генрыкавіча - старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;
- Дзмітрова Сяргея Мікалаевіча - старшынёй Лоеўскага райвыканкама;
- Дубовіка Аляксандра Міхайлавіча - старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама;
- Валяватага Юрыя Мікалаевіча - старшынёй Мастоўскага райвыканкама;
- Астрэйкі Мікалая Анатольевіча - старшынёй Валожынскага райвыканкама;
- Габрукевіча Аляксандра Вацлававіча - старшынёй Старадарожскага райвыканкама;
- Кулажанкі Андрэя Рыгоравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Мюнхене (Федэратыўная Рэспубліка Германія);
- Чахлова Уладзіміра Уладзіміравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Адэса (Украіна);
- Дземчанкі Міхаіла Дзмітрыевіча - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання";
- Кузняцова Андрэя Аляксандравіча - рэктарам установы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт";
- Хахомава Сяргея Анатольевіча - рэктарам установы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны";
- Еўдачэнкі Андрэя Аляксандравіча - першым намеснікам міністра замежных спраў;
- Жукавай Наталлі Паўлаўны - намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь;
- Рабаволава Уладзіміра Анатольевіча - намеснікам міністра інфармацыі;
- Чабатара Юрыя Адамавіча - намеснікам міністра эканомікі;
- Пярмінавай Алены Аляксандраўны - дырэктарам дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму;
- Гніція Вячаслава Анатольевіча - генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛФАРМАЦЫЯ";
- Наркевіча Юрыя Іосіфавіча - кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Прымаючы рашэнне аб кадравых назначэннях сярод кіраўніцтва мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапускаць пераходу кіраўнікоў з адной адказнай пасады на другую ў выпадку іх нездавальняючай работы на ранейшым месцы. "Не справіўся, значыць, трэба ісці працаваць па спецыяльнасці. Гэта павінна датычыцца ўсіх. Мы павінны дакладна і адназначна ў гэтым плане вызначыцца назаўсёды", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
У той жа час, паводле слоў Прэзідэнта, добрых кіраўнікоў трэба вельмі сур'ёзна падтрымліваць, асабліва старшынь райвыканкамаў.
"Вельмі разлічваю і спадзяюся, што мы зможам справіцца з тымі выклікамі, якія кінуў нам час. Мы проста абавязаны справіцца. Іншага ў нас шляху няма, - сказаў Прэзідэнт. - Нікога не слухайце, што штосьці сёння немагчыма зрабіць. У наш час магчыма зрабіць усё, калі толькі захацець. А калі апусціць рукі і плакацца, што ў нас крызіс (перачакаем яго або наогул нічога рабіць не будзем, пакуль ён не скончыўся), ведаеце, што будзе ў выніку".
Што датычыцца паслоў, то эфектыўнасць іх работы будзе ў першую чаргу ацэньвацца з пункту гледжання развіцця гандлёва-эканамічных сувязей з канкрэтнымі краінамі і рэгіёнамі. "Галоўнае - эканоміка, экспарт. Перш за ўсё па гэтых пытаннях мы будзем вас ацэньваць. Мы не ставім перад вамі нейкіх глабальных невырашальных задач. Кожны год пакрыху, але прыбаўляйце, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Маё патрабаванне да вас - быць аб'ектыўнымі, сумленнымі, паколькі вы прадстаўляеце Прэзідэнта і краіну, і прасоўваць экспарт, эканоміку. Мы на вас вельмі разлічваем".
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць наяўнасці дакладнай зваротнай сувязі. "Калі пасол патрабуе нешта ад міністра, значыць, трэба ўзяць на кантроль і прымусіць міністэрства і канкрэтнае прадпрыемства ў гэтым напрамку працаваць. Толькі я хачу перасцерагчы ад усялякай непатрэбнай пісаніны. Павінны быць канкрэтныя дзелавыя прапановы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Узгадняючы назначэнні рэктараў ВНУ, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разумная моладзь з'яўляецца вялікім патэнцыялам Беларусі. "Аб'ект вашай дзейнасці такі, што ён не дазволіць вам адысці ад актыўнай жыццёвай пазіцыі, - гэта моладзь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да рэктараў.