Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Чычука Сяргея Мікалаевіча | - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова; | |
Панамарова Аляксандра Леанідавіча | - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве па сумяшчальніцтве. |
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Кохана Аляксандра Васільевіча | - старшынёй Брагінскага райвыканкама; | |
Камка Міхаіла Васільевіча | - старшынёй Лельчыцкага райвыканкама; | |
Дарашэвіча Віктара Рыгоравіча | - старшынёй Светлагорскага райвыканкама; | |
Краўчанкі Уладзіміра Мікалаевіча | - старшынёй Чачэрскага райвыканкама; | |
Ігнаценкі Сяргея Дзмітрыевіча | - старшынёй Быхаўскага райвыканкама; | |
Царыкава Уладзіміра Леанідавіча | - старшынёй Глускага райвыканкама; | |
Дземідзенкі Сяргея Сяргеевіча | - старшынёй Хоцімскага райвыканкама; | |
Мацельскай Ганны Мар'янаўны | - кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска; | |
Летава Ігара Леанідавіча | - генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў"; | |
Шчаснага Анатоля Тадэвушавіча | - рэктарам установы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт"; | |
Паскробкі Алега Рыгоравіча | - першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі; | |
Корчыка Дзмітрыя Аляксандравіча | - намеснікам міністра прамысловасці; | |
Півавара Васіля Пятровіча | - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду; | |
Партнога Міхаіла Пятровіча | - намеснікам міністра спорту і турызму; | |
Задзірана Сяргея Уладзіміравіча | - намеснікам міністра юстыцыі; | |
Касоўскага Андрэя Аркадзьевіча | - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях; | |
Слабадчука Аляксандра Іванавіча | - начальнікам Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. |
Узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Прэзідэнт звярнуў увагу на маючую адбыцца пасяўную кампанію, запатрабаваўшы не зацягваць яе тэрміны.
"Я так разумею, што ў гэтым годзе ў нас складваецца асаблівая сітуацыя з пасяўной кампаніяй. Снегу не было. Сказаць, што ў нас не хапае вільгаці ў глебе, - відаць, дзесьці крыху не хапае. Але ў нас зіма была дажджлівая, калі не снежная, асабліва канец зімы, здаецца, павінна быць вільгаць, але яе менш, чым звычайна. І таму вельмі важна як мага хутчэй зерне пакласці ў глебу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Калі ў нас сапраўды ёсць рызыка не захаваць пасевы або атрымаць невялікія ўраджаі ў сувязі з вымярзаннем, вымаканнем, трэба больш рашуча дзейнічаць. Нельга страціць ураджай, нельга апусціцца ніжэй за ўзровень мінулага года. Ён у нас быў добры", - падкрэсліў Прэзідэнт. У мінулым годзе сабрана больш за 10 млн т збожжа і кукурузы. "Любымі спосабамі трэба захаваць гэты ўзровень. Зацягваць з пасяўной кампаніяй нельга", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся, як вядзецца пасяўная кампанія на поўдні краіны, якія праблемы выяўляюцца ў сувязі з яе пачаткам. Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць асаблівую ўвагу на культуру земляробства. "Спагнанне за гэта будзе вельмі сур'ёзнае. Я ўсіх губернатараў папярэдзіў. Усё павінна быць засеяна, кожны кавалак", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"І прымусьце кожнага ўласніка падворка, прысядзібных участкаў не проста навесці парадак, а ўсё ўзараць, каб не было ніводнага пустазелля, таму што пустазелле - гэта зараза і для палёў сельгаспрызначэння, і мясцін грамадскага карыстання", - паставіў задачу Прэзідэнт.
"Навядзіце парадак! На вуліцах, на прысядзібных участках і на сельгаспрадпрыемствах - ідэальны парадак! І зразумела, у аграгарадках і вёсках. Да Дня Перамогі гэтыя пытанні павінны быць вырашаны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Усе гарады, райцэнтры, усе сельгасаб'екты, усе населеныя пункты павінны быць прыведзены ў ідэальны стан".
Назначаючы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Малдовы складваюцца вельмі добрыя адносіны.
"Малдова выбрала свой шлях, нічога не зробіш. На месцы Малдовы цяжка было б выбраць іншы шлях", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Яе цесныя кантакты з цяперашняй Украінай, з заходнімі дзяржавамі (тым больш яны хоць неяк падтрымліваюць) трэба ўспрымаць як данасць і выбудоўваць зыходзячы з гэтага нашы адносіны з гэтай добрай рэспублікай, пашыраць адносіны, шукаць выгадныя для нас кантакты. Хоць там, яшчэ раз падкрэсліваю, няпроста, у тым ліку з пункту гледжання эканомікі", - сказаў беларускі лідар.
Узгадняючы назначэнне новага кіраўніка ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу захаваць прадпрыемства.
Прэзідэнт адзначыў, што МЗКЦ - гэта добрае прадпрыемства, цікавасць да якога праяўляюць многія. "Але гэта дзяржаўнае прадпрыемства. І хацелася б, каб яно захавала сваю форму ўласнасці. Але для гэтага трэба прабівацца на новыя рынкі, не губляючы старых", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Ніякай гульні ў продаж, перапродаж. Дзяржава ацаніла гэта прадпрыемства, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Плаці грошы - атрымлівай акцыі. Няма грошай - да пабачэння. Майце на ўвазе: ваша задача, любога кіраўніка, не прадаць прадпрыемства, прыватызаваць яго або яшчэ неяк, а захаваць. Гэта народнае прадпрыемства".
"Прадукцыя, якая ім вырабляецца, запатрабавана на сусветных рынках, асабліва прадукцыя па лініі ВПК. Вы бачыце, якая абстаноўка ў свеце, сёння ўсе дзяржавы звярнулі позіркі на абараназдольнасць", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
"Але галоўнае - гэта захаваць калектыў і прадпрыемства", - падкрэсліў беларускі лідар.
Узгадняючы назначэнне рэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з рэктараў беларускіх ВНУ ў гэтым годзе будзе асаблівае патрабаванне. "У гэтым годзе з рэктарамі будзе асаблівая размова. Некаторыя ўжо засядзеліся, заляжаліся на пасадах, трэба крыху ўзварушваць іх, таму што праз іх рукі праходзіць эліта нашай дзяржавы, будучае нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.
На думку Кіраўніка дзяржавы, рэктары "павінны быць моцнымі, вядучымі за сабой моладзь". "Няпростая моладзь, гэта лепшая наша моладзь, разумная, з імі трэба ўмець весці дыялог і размаўляць", - адзначыў беларускі лідар.