Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

  • 1

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Анфімава
Леаніда
Васільевіча
Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
Марозава
Алега
Уладзіміравіча
намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта
Палуяна
Ігара
Іванавіча
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама па сумяшчальніцтве

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Рагачука
Аляксандра
Сцяпанавіча
старшынёй Брэсцкага гарвыканкама

Краўчука
Вадзіма
Васільевіча
кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста

Максіменкі
Аляксандра
Уладзіміравіча
першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама

Глушко
Руслана
Аляксандравіча
старшынёй Акцябрскага райвыканкама

Лісковіча
Віктара
Андрэевіча
намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Карповіча
Міхаіла
Канстанцінавіча
старшынёй Лідскага райвыканкама

Крапака
Аляксандра
Пятровіча
кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска

Аўсянікава
Дзяніса
Васільевіча
кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска

Кавалеўскага
Барыса
Віктаравіча
генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Магілёўліфтмаш" - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання"

Лукі
Юрыя
Генрыхавіча
дырэктарам рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Завод газетнай паперы"

Якоўчыка
Сяргея
Рыгоравіча
генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі"

Хрушчова
Сяргея
Сяргеевіча
намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Півавара
Васіля
Пятровіча
дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

Бабачонак
Ірыны
Вячаславаўны
дырэктарам Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі

Водчыца
Міхаіла
Васільевіча
членам Брэсцкага аблвыканкама

Зароўскага
Святаслава
Анатольевіча
членам Віцебскага аблвыканкама

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час назначэння кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў адзначыў важнасць альтэрнатыўнага адбору кандыдатаў на кіруючыя пасады, у аснове якога - патрабаванне высокага прафесіяналізму.

Аляксандр Лукашэнка лічыць абсалютна недапушчальным прапаноўваць на кіруючыя пасады людзей непрафесіянальных.

"У нас няма такога, што губернатар захацеў, вось свой чалавек, мы назначаем, забываючы аб тым, што нам патрэбны прафесіяналы, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Карэннае пытанне - гэта пытанне прафесіяналізму. Падзеі апошняга часу паказалі нам, у якім напрамку рухацца, і мы многае зразумелі".

Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама тэму аптымізацыі органаў дзяржкіравання і заявіў аб неабходнасці павышаць выканальніцкую дысцыпліну. "Не буду ўтойваць ад вас, што нам яшчэ давядзецца аптымізавацца і павышаць дысцыпліну. У мяне ляжыць на стале праект дэкрэта, які найбольш будзе датычыцца вас. У ім вам даюцца большыя правы, і з вас жа будзе вялікае патрабаванне", - адзначыў Прэзідэнт.

"Сказаў кіраўнік, прынята рашэнне ў выканкаме або асабістае рашэнне - усё павінна быць выканана. Патрэбна выканальніцкая дысцыпліна. Прынята рашэнне - кропка. Калі не выканана, то настаюць іншыя патрабаванні, аж да крымінальнай адказнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што і ў далейшым пытанням выканальніцкай дысцыпліны будзе ўдзяляцца самая значная ўвага. "Так будзе і далей, нягледзячы на тое, будуць - не будуць у нас выбары. На гэта арыентавацца не трэба. Варта помніць, што гэта экзамен і мы ўсе будзем здаваць гэты экзамен, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Але падстройвацца пад выбары, як мне прапаноўваюць (тут ужо ўсе пішуць, пачынаючы ад некаторых апазіцыянераў), давайце правядзём не ў лістападзе наступнага года, як належыць, калі тэрмін завяршаецца, а ў сакавіку, маўляў, цяпер сітуацыя падыходзіць, рэйтынг у дзеючага Прэзідэнта ледзь не 90%, давайце правядзём. Гэта будзе падман нашых выбаршчыкаў і насельніцтва. Мы не павінны гэтага рабіць, тым больш падстаўляцца там, дзе не трэба, пад крытыку".

"Мы выйдзем да народа і скажам адкрыта, што змаглі зрабіць. Што не змаглі - зробім. Хоча народ - няхай галасуе, не хоча - не трэба. Няхай выбіраюць іншага чалавека. Павінна быць усё сумленна. На гэта трэба арыентавацца, настройвацца і не падстройвацца ні пад якія выбары. Жыццё павінна ісці сваім ходам, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы павінны ў аснову нашай палітыкі пакласці сумленнасць і справядлівасць. Больш нічога не трэба. Паняцці сумленнасці і справядлівасці сталі ўжо не псіхалагічнымі, а эканамічнымі".

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на работу з людзьмі і перасцярог ад фармалізму пры разглядзе зваротаў грамадзян. Ні ў якім разе не павінна быць адпісак, пачынаючы ад зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта.

Звяртаючыся да назначэнцаў, Прэзідэнт сказаў: "Паглядзіце ўважліва на гэтыя праблемы. Вось якраз перад выбарамі гэта вельмі важна, і на гэтыя праблемы трэба звяртаць сур'ёзную ўвагу. Яшчэ раз падкрэсліваю - многія пытанні павінны вырашацца самім насельніцтвам і прадпрыемствамі. З нашага боку павінна быць чалавечае стаўленне. Таму звярніце самую сур'ёзную ўвагу на работу з людзьмі, на разгляд скаргаў, прапаноў". Прэзідэнт запатрабаваў у бліжэйшы час падрыхтаваць і прадставіць яму на разгляд аналіз зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта, ва ўрад, іншыя органы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў недапушчальнасць фактаў, калі паступаючыя скаргі перанакіроўваюцца ў тыя органы, ведамствы або кіраўнікам, на якіх людзі скардзяцца. "Гэтага быць не павінна. Ніякага фармалізму і бюракратызму", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заклікаў кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў быць актыўнымі, прафесіянальнымі і не працаваць азіраючыся - толькі б не было горш. "І самае галоўнае - не хлусіце, гэта нікому не патрэбна, і гэта абавязкова вылезе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнт запатрабаваў ад чыноўнікаў рэагаваць не толькі на інфармацыю ў СМІ, што атрымала рэзананс. "А колькі ёсць такіх спраў, якія не маюць рэзанансу, але мы павінны рэагаваць - калі ў людзей няма вады, калі не прывезлі прадукты, калі шматдзетныя сем'і застаюцца без увагі. Я патрабую падключацца і па такіх пытаннях", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму навядзення парадку, падтрымання чысціні ў гарадах і вёсках, культуры земляробства. На тое, каб беларускія населеныя пункты набылі дагледжаны выгляд, спатрэбіліся гады, і гэта прыносіць пэўныя дывідэнды ўжо. "Каля дарог і трас усё павінна быць ідэальна, паколькі праз Беларусь сёння мільёны людзей перамяшчаюцца. Яны мяркуюць аб нашай краіне па тым, што бачаць на палях, каля дарог і параўноўваюць з суседнімі краінамі. Гэты фактар улічвае і інвестар, які ўкладвае ў краіну грошы. Гэта палітыка ўжо, эканоміка", - сказаў Прэзідэнт.

Ён запатрабаваў строга прыцягваць да адказнасці тых, хто вывозіць і выкідвае смецце ў лес, на палі. "Не чакайце ніякай дадатковай нарматыўнай базы. Прымайце самыя строгія меры. Гэта ж непарадак: павыкідваюць тоны смецця ў лесе, на дарогах, і потым трэба гнаць тэхніку за некім прыбіраць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама закрануў пытанне павышэння зарплаты дзяржслужачым. "Падымаць зарплату мы павінны, толькі скарачаючы і аптымізуючы дзяржапарат і яшчэ з бюджэту нешта дабаўляць. Пакрыху рухаючыся, мы вырашым гэту праблему, каб дзяржслужачы атрымліваў належную зарплату".

Назначаючы Леаніда Анфімава старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта ведамства адыгрывае важнейшую ролю ў жыцці дзяржавы. Што датычыцца асабістых якасцей новага старшыні, Прэзідэнт адзначыў яго прынцыповасць у адстойванні дзяржаўных інтарэсаў.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён чакае ад КДК больш сур'ёзнага і грунтоўнага падыходу да кантролю над выкананнем даручэнняў Прэзідэнта, таксама з улікам мер па павышэнні выканальніцкай дысцыпліны. "Даручанае Прэзідэнтам павінна кантралявацца вамі асабіста, і вы павінны вырашаць, выканана або не выканана, у поўным аб'ёме ці не, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - І ў ходзе выканання вы павінны вельмі сур'ёзна ўплываць на гэты працэс, каб не атрымалася так: час надышоў - паглядзелі, праслязіліся, таму што не выканана". "Трэба ў працэсе гэтыя пытанні вельмі сур'ёзна кантраляваць. Таму што Прэзідэнтам даюцца даручэнні і прымаюцца рашэнні па асноватворных пытаннях жыцця нашай дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Разам з тым Прэзідэнт заўважыў, што ў рабоце КДК не павінна быць абвінаваўчага ўхілу, неабходна заўсёды аб'ектыўна і справядліва падыходзіць да разгляду і прыняцця рашэнняў па тых ці іншых пытаннях. "Мы не павінны ісці і загадзя бачыць недзе ворагаў і нашых праціўнікаў. Але, калі ў выніку мы выявілі, што гэта праціўнік і вораг, мы павінны па поўнай з яго патрабаваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што словы "праціўнік" і "вораг" ужыў у сувязі з тым, што людзі, якія ўчыняюць эканамічныя злачынствы, робяць гэта супраць дзяржавы і народа. "Гэтага быць не павінна. Тут патрабаванне павінна быць вельмі строгім", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.