Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў.

    Воінскае званне генерал-маёра прысвоена Аляксандру Шкірэнку, Аляксандру Караву, Сяргею Феакціставу і Сяргею Церабаву.

    Вадзіму Сіняўскаму, Аляксандру Кавальчуку і Івану Падгурскаму прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

    Спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Аляксандру Рахманаву і Уладзіміру Шалухіну.

    Пракурору Брэсцкай вобласці Віктару Клімаву прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа.