Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Кабякова і першага намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігара Ляшэнку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 ліпеня прыняў з дакладам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Кабякова і першага намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігара Ляшэнку.

    "Я хацеў бы пачуць, што сёння адбываецца ў "Белнафтахіме", якая там сітуацыя, - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. - Кіраўніка па вядомых прычынах там няма. Але гэта яго (былога кіраўніка) праблемы. Я ўсіх папярэджваў, што даравання нікому не будзе, калі людзі паводзяць сябе непрыстойна і глядзяць у дзяржаўную кішэнь, нічога туды не паклаўшы. Гэта грамадству вядома".

    Прэзідэнта перш за ўсё цікавіла эфектыўнасць работы падведамных прадпрыемстваў "Белнафтахіма", пытанні кадравага патэнцыялу, асабліва ў прымяненні да кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў. Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што прадукцыя, якая выпускаецца аганізацыямі канцэрна, фарміруе значную частку ВУП Беларусі. "Магутная арганізацыя. Таму мяне непакоіць работа гэтага канцэрна, хоць для работы прадпрыемстваў усё ёсць", - заўважыў беларускі лідар.

    Па выніках рабочай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Ігара Ляшэнкі старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.