Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя рашэнні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка прыняў шэраг кадравых рашэнняў.

    Палкоўнік Алег Чарнышоў назначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

    Палкоўнік юстыцыі Пётр Урублеўскі назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

    Уладзімір Падабед вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па пагадненні бакоў.

    Палкоўнік Валерый Гарачка вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта - начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

    Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 красавіка.