Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне па кадравых перастаноўках у МУС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 снежня прыняў рашэнне па кадравых перастаноўках у МУС.

    Кіраўнік дзяржавы на пасаду афіцыйнага прадстаўніка МУС у пасольстве Беларусі ва Украіне і па сумяшчальніцтве ў Малдове ўзгадніў кандыдатуру генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.

    Гэта кадравае перамяшчэнне дасць магчымасць найбольш поўна выкарыстоўваць патэнцыял Мікалая Мельчанкі ў інтарэсах Беларусі на міждзяржаўным узроўні. Наяўнасць афіцыйнага прадстаўніка забяспечыць неабходны ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння злачыннасці, будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам праваахоўных органаў краін знаходжання.

    На вызваляемую пасаду намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі назначаны генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, які да гэтага з'яўляўся намеснікам Міністра ўнутраных спраў.

    Назначэнне абумоўлена неабходнасцю найбольш поўна выкарыстоўваць вопыт і патэнцыял Аляксандра Барсукова, які праходзіў службу практычна на ўсіх асноўных пасадах начальніцкага складу міліцыі грамадскай бяспекі. Раней ён паспяхова кіраваў вялікімі фарміраваннямі ў сістэме органаў унутраных спраў, у тым ліку Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС і ГУУС Мінскага гарвыканкама.

    На пасаду намесніка Міністра ўнутраных спраў на альтэрнатыўнай аснове падабраны і назначаны генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка, які да гэтага ўзначальваў Дэпартамент аховы МУС.

    Сяргей Хаменка раней служыў ва ўнутраных войсках, дзе прайшоў усе ступені да першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. Прафесіяналізм, арганізаванасць, валявыя і дзелавыя якасці, багаты і рознабаковы вопыт службы і кіраўніцкай дзейнасці, асабісты аўтарытэт Сяргея Хаменкі будуць запатрабаваны ў сістэме ідэалагічнай і прафесійна-службовай падрыхтоўкі асабовага складу ў мэтах развіцця і ўдасканалення кадравага патэнцыялу органаў унутраных спраў.