Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у Маскве.

    У цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца пытанні стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен пачаць функцыянаванне з 1 студзеня 2015 года, у прыватнасці работа над праектам Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.