Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых назначэнняў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых назначэнняў.

    Палкоўнік Генадзь Казлоўскі назначаны начальнікам ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальнікам упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі.

    Генерал-маёр Сяргей Патапенка назначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.

    Палкоўнік Віктар Хрэнін назначаны на пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.

    Палкоўнік Алег Мельнікаў назначаны начальнікам штаба - першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

    Адпаведныя ўказы Прэзідэнт Беларусі падпісаў 23 чэрвеня.