Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл

7 ліпеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 ліпеня.

Генерал-маёр Павел Ціханаў вызвалены ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба і залічаны ў распараджэнне Міністра абароны. На яго пасаду назначаны начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба генерал-маёр Руслан Касыгін. Упраўленне тэрытарыяльнай абароны цяпер узначаліць палкоўнік Андрэй Маціевіч.

Кіраўнік дзяржавы таксама назначыў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба намеснікам начальніка Генеральнага штаба па баявым кіраванні, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. На гэта месца прыйдзе намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Ігар Дземідзенка, на пасаду якога назначаны палкоўнік Аляксандр Бас.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь