Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Аляксандр Лукашэнка пракантраляваў ход уборачнай кампаніі з паветра

20 жніўня 2017 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня, нягледзячы на выхадны дзень, зноў кантраляваў ход уборачнай кампаніі з паветра.

Маршрут борта нумар адзін ахопліваў раёны, сітуацыя ў якіх Кіраўніка дзяржавы насцярожвае, у Віцебскай, на поўначы Магілёўскай і ў Мінскай абласцях. Стан спраў з верталёта было відаць як на далоні, у першую чаргу ў частцы ўборкі астатняй плошчы збожжавых, саломы, нарыхтоўкі кармоў, падрыхтоўкі палёў пад сяўбу азімых.

Такім чынам, і ў будні, і ў выхадныя дні ўборачная кампанія-2017 застаецца пад пільнай увагай Кіраўніка дзяржавы.

Дарэчы, раніцай Прэзідэнта дома чакала прыемная вестка. У гонар сабранага мільёна тон збожжа аграрыі Магілёўскай вобласці перадалі Кіраўніку дзяржавы святочны каравай, запэўніўшы ў тым, што жніво-2017 у цэлым будзе завершана дастойна. На вечар 20 жніўня ў Магілёўскай вобласці ўжо ўбрана больш за 90% плошчы.

Тэгі: Паездкі
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь