Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў ход уборачнай кампаніі з паветра

19 верасня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 верасня з паветра праінспектаваў ход уборачнай кампаніі.

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна ўдзяляе вялікую ўвагу сельска-гаспадарчаму сектару, які фарміруе харчовую бяспеку краіны, садзейнічае развіццю экспартнага патэнцыялу і ў цэлым з'яўляецца адной з асноў незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. На гэты раз Прэзідэнт з борта верталёта азнаёміўся з тэмпамі і арганізацыяй асенніх палявых работ у паўднёвых раёнах Мінскай вобласці і ў Гомельскай вобласці.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка назіраў за сяўбой азімых збожжавых, уборкай лёну, бульбы, кукурузы, цукровых буракоў і іншымі сельгасработамі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь