Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў тэрмін службы шасці генерал-маёрам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў распараджэнні аб прадаўжэнні службы і ваеннай службы.

    Ваенная служба звыш гранічнага ўзросту знаходжання на гэтай службе прадоўжана генерал-маёрам Генадзю Ляпешку (да снежня 2024 года), Ігару Печаню (да мая 2025 года), Віктару Лісоўскаму (да кастрычніка 2025 года).

    Генерал-маёрам міліцыі Аляксандру Барсукову і Мікалаю Мельчанку служба ў органах унутраных спраў прадоўжана да красавіка і жніўня 2025 года адпаведна. Служба ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз звыш гранічнага ўзросту знаходжання на гэтай службе генерал-маёра юстыцыі Сяргея Яўмененкі прадоўжана да сакавіка 2023 года.