Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам і Раством

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам і Раством.

    Віншаванні ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі і КНР, лідарам краін-партнёраў па інтэграцыйных аб'яднаннях, а таксама кіраўнікам многіх іншых дзяржаў у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных і рэгіянальных арганізацый, выдатным замежным грамадскім і рэлігійным дзеячам.

    У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў. У іх ліку прэзідэнты краін Садружнасці, Еўрапейскага саюза, Старшыня КНР, Кароль Іарданіі і Каралева Даніі, Канцлер ФРГ, прэзідэнты Венесуэлы, Аргенціны, Егіпта, ААЭ, Манголіі, Рэспублікі Карэя, Пакістана, Кеніі, Прэм'ер-міністр Японіі, генерал-губернатар Новай Зеландыі, генеральныя сакратары АДКБ і НАТА.