Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Іну Макараву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Іну Макараву.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Іну Макараву ведаюць і любяць як таленавітую актрысу, надзеленую нязменнай шчырасцю і абаяннем.

    "Вы належыце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Фільмы і спектаклі з Вашым удзелам сталі класікай і не перастаюць захапляць сапраўдных знатакоў прыгожага", - гаворыцца ў віншаванні.