Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву.

    "Любоў да Вашай творчасці аб'ядноўвае гледачоў розных пакаленняў і краін. Маючы рэдкі акцёрскі талент, высокае майстэрства і бездакорны мастацкі густ, Вы ўвасобілі на экране цудоўныя жаночыя вобразы і па праву заслужылі павагу калег і шырокай публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яркія работы Наталлі Белахвосцікавай і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.