Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку БССР Любоў Каспорскую

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку БССР Любоў Каспорскую.

    "Вы набылі вядомасць як праніклівая камерная спявачка, а створаныя Вамі сцэнічныя вобразы пакінулі яркі след у сэрцах слухачоў, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Больш за 30 гадоў Вы з'яўляецеся адным з вядучых педагогаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем сакрэтамі майстэрства, ведамі і вопытам. Многія з Вашых выхаванцаў сталі выдатнымі спевакамі і артыстамі".

    Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што высокай ацэнкі заслугоўвае шматгадовая творчая дзейнасць Любові Каспорскай, накіраваная на захаванне і развіццё лепшых традыцый айчыннай вакальнай школы.