Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую.

    "Вы ўнеслі неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва. Менавіта з Вашым імем звязаны значныя дасягненні Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", творчасць якога з'яўляецца неад'емнай часткай залатога фонду айчыннай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што талент Валянціны Гаявой, яе вопыт, шматгадовая актыўная прафесійная дзейнасць у якасці кіраўніка праслаўленага калектыву, харэографа-пастаноўшчыка, настаўніка моладзі садзейнічаюць далейшаму працвітанню і папулярызацыі беларускага мастацтва як на радзіме, так і далёка за яе межамі.