Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-годдзем Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-годдзем Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла.

    "Упэўнены, што Ваша самаадданая і шматгранная дзейнасць на пасадзе Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі будзе і ў далейшым садзейнічаць паступальнаму сацыяльна-эканамічнаму росквіту краіны, умацаванню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што зацікаўленасць у пашырэнні усебаковых беларуска-італьянскіх сувязей і канструктыўная сумесная работа з'яўляюцца асновай далейшага развіцця ўзаемавыгадных адносін паміж краінамі.