Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сіманету Самаруга з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сіманету Самаруга з выбраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае плённае развіццё беларуска-швейцарскіх адносін і пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.