Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці.

    У віншаванні гаворыцца, што высокі ўзровень двухбаковых адносін і шматвекавая сумесная гісторыя вызначаюць характар беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння на сучасным этапе.

    "Шчыра даражу ўзаемаразуменнем, якое ўстанавілася паміж намі, і буду рады прадаўжэнню канструктыўнага дыялогу, накіраванага на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.