Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада з нацыянальным святам - Днём Эвакуацыі.

    "З болем у сэрцы ўспрымаю падзеі ў вашай краіне і выказваю шчырую падтрымку дружалюбнаму сірыйскаму народу. Адначасова пацвярджаю гатоўнасць Рэспублікі Беларусь і ў далейшым развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных сферах", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.