Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць значны патэнцыял беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння на карысць грамадзян нашых краін”, - гаворыцца ў віншаванні.