Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Палесцінскай Нацыянальнай Адміністрацыі Махмуда Абаса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Кіраўніка Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны - Прэзідэнта Палесцінскай Нацыянальнай Адміністрацыі Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да мірнага ўрэгулявання канфлікту на Блізкім Усходзе на аснове адпаведных міжнародных рэзалюцый і выказаў надзею, што адносіны паміж двума народамі будуць і ў далейшым паспяхова развівацца ў рэчышчы дружбы і ўзаемнай падтрымкі.