Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Паўла Барадзіна з 70-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню праўлення Саюза прадпрымальнікаў еўразійскай эканамічнай прасторы "Дзелавы саюз Еўразіі" Паўла Барадзіна з 70-годдзем.

    "У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як паслядоўнага прыхільніка яднання народаў нашых брацкіх краін, які ўнёс значны асабісты ўклад у развіццё саюзнага праекта і ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што дзейнасць Паўла Барадзіна і ў далейшым будзе накіравана на ўмацаванне Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.