Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Вялікаднем.

    "Гэта свята нябачна аб'ядноўвае людзей і збліжае народы, напаўняючы жыццё святлом дабра, усёабдымнай любові і надзеі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Мы высока цэнім Вашу нястомную дзейнасць, накіраваную на ўмацаванне праваслаўнай веры і павышэнне ролі Рускай Праваслаўнай Царквы ў грамадстве. Няхай Ваша малітвенная падтрымка і ў далейшым дапамагае нам у справах і пачынаннях, служыць умацаванню духоўнага адзінства брацкіх славянскіх дзяржаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.