Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову з юбілеем.

    "Вы - унікальная асоба, адна з найвялікшых зорак сучаснай эстрады, чый непадуладны ні павевам часу, ні капрызам моды талент заваяваў прызнанне мільёнаў паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Вялікай павагі заслугоўвае падтрымка, якую Вы аказваеце маладым артыстам, з'яўляючыся для іх аўтарытэтным настаўнікам і натхняльным прыкладам адданага служэння мастацтву, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы высока цэнім Вас як выдатную спявачку і нашага даўняга сябра, чыя творчасць карыстаецца вялікай папулярнасцю на беларускай зямлі".