Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ірыне Алегравай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Алеграву з юбілеем.

    "Чароўны голас, талент і артыстызм дапамаглі Вам дасягнуць прафесійных вышынь, заваяваць аўтарытэт і шчырую любоў публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі творчасць Ірыны Алегравай карыстаецца шырокай папулярнасцю. "Упэўнены, Вы і ў далейшым будзеце радаваць гледачоў новымі песнямі і яркімі праектамі, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.