Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Віктара Грамыку з 95-годдзем

2 студзеня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку з 95-годдзем.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Віктар Грамыка ўнёс значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага выяўленчага мастацтва.

"Дзякуючы вашаму яркаму таленту нарадзіліся выдатныя творы, якія заваявалі прызнанне ў Беларусі і за яе межамі. Слоў шчырай удзячнасці заслугоўвае ваша педагагічная дзейнасць, работа па выхаванні адоранай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Віктар Грамыка будзе і далей узбагачаць скарбніцу айчыннай культуры, і пажадаў яму моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў, бадзёрасці і натхнення.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь