Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Івану Міско з 85-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 85-годдзем.

    "Значным укладам у захаванне і развіццё айчыннага выяўленчага мастацтва, папулярызацыю яго лепшых традыцый і дасягненняў стала Ваша плённая творчасць", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што Іван Міско стварыў цэлую галерэю партрэтаў нашых вядомых сучаснікаў, а тэма космасу - адна з галоўных у яго работах.

    "Шчырай павагі і ўдзячнасці заслугоўваюць Вашы талент, прафесіяналізм і грамадзянская адказнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.