Віншаванне народнаму артысту СССР Юрыю Башмету з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 65-годдзем народнага артыста СССР Юрыя Башмета.

    У віншаванні гаворыцца, што артыст па праву ўваходзіць у лік самых яркіх музычных дзеячаў мастацтва сучаснасці.

    «У Беларусі Вас ведаюць і цэняць яшчэ і як маэстра праслаўленага Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета - значнага культурнага праекта ў нашай краіне і на прасторы СНД», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.