Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Алегу Газманаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава з 65-годдзем.

    "Дзякуючы таленту, артыстызму і прафесійнаму майстэрству Вы дасягнулі поспеху як спявак, паэт, кампазітар і заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў, якія заўсёды з нецярпеннем чакаюць сустрэч з любімым артыстам. Нямала іх і ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб шматгранная творчасць Алега Газманава і ў далейшым аб'ядноўвала людзей, садзейнічаючы ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі.