Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Марока Махамеда VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Трона.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж нашымі краінамі ўстанавіліся адносіны дружбы і даверу, якія складаюць надзейную аснову для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву.