Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта з 60-годдзем з дня заснавання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта з 60-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    "Ваша ВНУ ўпэўнена прайшла шлях ад інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі да вядучай установы вышэйшай адукацыі па падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных кадраў для аграпрамысловага комплексу краіны. У яе сценах падрыхтавана больш як 46 тысяч спецыялістаў, якія паспяхова працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі і ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дасягненні ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці, якія атрымалі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, з'яўляюцца вынікам высокага прафесіяналізму і зладжанай работы выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.

    "Упэўнены, што і ў далейшым ваш з'яднаны калектыў будзе плённа працаваць у імя Айчыны, з гонарам прымнажаючы добрую славу роднай ВНУ", - падкрэсліў Прэзідэнт.