Віншаванне Гатабаю Раджапаксу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Шры-Ланкі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гатабаю Раджапаксу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка.

    "Перакананы, што пад вашым кіраўніцтвам краіна прадоўжыць упэўнены рух па шляху паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся на ўстанаўленне з вамі канструктыўных і плённых кантактаў для далейшага нарошчвання ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі дзяржавамі".