Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-катарскае супрацоўніцтва будзе паспяхова развівацца на аснове дружбы і ўзаемнай падтрымкі.