Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Эмерсану Мнангагву з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Зімбабвэ

3 жніўня 2018 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмерсана Мнангагву з перамогай Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюза - Патрыятычнага фронту на ўсеагульных выбарах і яго выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што змены, якія праводзяцца ў Зімбабвэ пад кіраўніцтвам Эмерсана Мнангагвы, будуць садзейнічаць працвітанню краіны і павышэнню якасці жыцця яе народа.

"Спадзяюся на далейшае развіццё беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах даверу і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь