Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Джока Відода з перамогай на выбарах Прэзідэнта Інданезіі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Джока Відода з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія.

    "Упэўнены, што беларуска-інданезійскае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым пашырацца, садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж народамі нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.