Віншаванне члену нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'і Домрачавай з залатым медалём

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з залатым медалём, заваяваным на другім этапе Кубка свету ў спрынтарскай гонцы.

    "На працягу сваёй кар'еры ты дэманструеш якасці выдатнага спартсмена, якія сёння прынеслі табе заслужаную перамогу на трасе Хохфільцэна, што ўжо стала для цябе шчаслівай", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Мы верым у цябе і з вялікай надзеяй чакаем ад жаночай зборнай яркага і рэзультатыўнага сезона", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Ён таксама пажадаў Дар'і Домрачавай, усёй камандзе, трэнерскаму штабу ўпэўненасці ў сваіх сілах, моцнага здароўя і ўдачы.