Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў", падрыхтаваны ў мэтах выканання рашэння Канстытуцыйнага Суда ад 10 красавіка 2018 года "Аб праве на судовую абарону зацікаўленых асоб у загадным вядзенні".

    З прыняццем Закона ў Гаспадарчым і Грамадзянскім працэсуальных кодэксах замацоўваецца права асобы, чые законныя інтарэсы закранаюцца пастановай аб судовым загадзе, на працягу 10 дзён падаць у суд матываваную заяву аб поўнай або частковай адмене такой пастановы. Пры гэтым трэба абавязкова абгрунтаваць свае пярэчанні і даказаць факт парушэння правоў і законных інтарэсаў.