Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні медалямі "За бездакорную службу"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў Указ аб узнагароджанні медалямі "За бездакорную службу" I, II, III ступені.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" I ступені ўдастоены генеральны пракурор Аляксандр Канюк, начальнік Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Бачыла.